Home
Barbaro gusto, il secolo corotto...
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in buryk's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Monday, November 16th, 2009
    2:31 am
    a loft of daily bread
    Мала што мяне так засмучае, як наўмысная дэманізацыя крывавага рэжыму, асабліва ў scholarly works (журналістам гэта яшчэ можна дараваць - гэта іх луста дзённага хлеба). Але ж і па сваім досьвідзе ведаю, што калі пішаш пра яго - то сам не заўважаеш, як пераходзіш спачатку да private sentiments, а пасьля - і да штампаваных фармулёвак.
    Monday, November 2nd, 2009
    7:57 pm
    l'elisir glamour
    Апасьля доўгага выбару паміж An America’s Soprano ў Concertgebouw і L’Elisir d’Amore ў De Nederlandse Opera, я абраў апошняе – душа прагла відовішча, а канцэртам папсовых арый яе не падманеш – нават у такім glamourous edition.

    Каст і ўраджаньні – пад катам. )

    Так што раю ўсім. Do not be put aside by the promo materials – сама пастаноўка выдатная – яна будзе паўторана летам з крыху іншым складам выканаўцаў.
    Monday, October 12th, 2009
    3:15 am
    лытдыбр in style
    З пачуцьцём глыбокага замілаваньня чытаю Эўрапейскія нататкі нашага шаноўнага фрэнда[info]andorac. Скажыце каліласка, ці толькі я адзін радуюсь іх стылістычнай тоеснасьці (мо праз тую самую эпічную непасрэднасьць?) з лістамі Айца Фёдара да сваёй благавернай? Ці хто ведае, гэта наўмысна?
    Friday, October 2nd, 2009
    10:22 pm
    Added value of EHU. Any ideas?
    Шаноўнае спадарства, хто-небудзь можа растлумачыць, у чым ёсьць "added value" Эўрапейскага Гуманітарнага унівэрсітэту? Бо, як мне падрабязна патлумачылі, місію разьвіцьця беларускай і беларускамоўнай гуманітарнай адукацыі ён не выконвае і нікому не абавязаны выконваць. А больш аніякай іншай added value, якая б надавала сэнс яго існаваньню адцягвальніка вялізных фінансавых рэсурсаў (у т.л. амаль 100% дапамогі Паўночнай рады для Беларусі) ад грамадскага сэктару, аховы навакольнага асяродзьдзя і, прынамсі, адукацыі ў Беларусі, я ўявіць не магу. Літоўскі унівэрсітэт з расейскай мовай навучаньня і саўковымі адміністрацыйна-метадалагічнымі праблемамі. Прычым тут Беларусь і дапамога Беларусі? Тады ўжо нашмат эфектыўней павялічваць фінансаваньне стыпендыяльных праграмаў у ДОБРЫХ унівэрсітэтах Эўропы, у т.л. для аплаты доўгатэрміновых стажыровак і PhD studies, выдавецкіх грантаў і г.д. Дзе рацыя?
    Wednesday, September 23rd, 2009
    10:21 am
    Хацелася пачытаць Біблію па-польску,
    але ў Плоцку ў гатэлі Petrochemia ў нумарах няма Бібліі. Ці хто ведае, у Польшчы не прынята пакідаць Біблію ў нумарах, ці проста мне трапіў асабліва атэістычны гатэль?
    Friday, September 18th, 2009
    5:46 am
    калі хто яшчэ чуе
    Шаноўнаяе спадарства, калі хто мяне выпадкова чытае! Вось я папрасіў учора патлумачыць мне, ці ёсьць звычайнай справай, калі перад апошняй сцэнай Фідэліё (...яць - хацеў запосьціць спасылку на беларускую Вікіпедыю, дык ...й вам, а не спасылка, такога артыкулу няма нават у младабеларускай Вікіпедыі, дзе ў пагоні за статыстыкай напісалі па сказу пра любую самую непатрэбную хрэнь) устаўляюць Леанору №3 (amuse me, напішыце хто-небудзь пра яе ў вікіпедыі, і апасьля скажыце, што спасылачку такі можна было зрабіць!). Няўжо ніхто з тых, хто меў шанец пачытаць допіс (ну хоць чалавек 30 вас жа мусіла быць?) ніводнага разу не наведаў Фідэліё ці "выпадкова" ня ведае адказу???!!! (To make it worse (I tried to make it better, but they did not go for this (C)): [info]maryjka_ , you my best, adorable friend, can you keep a secret? ты мяне чытаеш, я ведаю, у цябе ж платны эккаунт дагэтуль яшчэ напэўна, зрабі, каліласка апытанку з пытаньнем "што такое Фідэліё" і з варыянтамі адказу: "першая опэра Бетховена", "апошняя опэра Бетховена", "бяздарнае гэта графаманства, а не опэра" і, нарэшце, самае лепшае, "Бетховен аніякіх опэраў не пісаў, ён напісаў гімн Эўразьвязу").

    Але гэта ўсё хвігня. Лепей скажыце хто-небудзь каліласачка, ці бывае ў сьвеце проксі-сэрвер, праз які я б ідэнтыфікаваўся, ян наведвальнік з Беларусі? Мне гэта трэба бо на Беларусі Бог жыве каб патрапіць у сістэму набыцьця квіткоў на сайце "Белавія". Яны, калі хто прапусьціў, нарэшце запусьцілі (зьнешне) падобны на праўду сайт з сістэмай он-лайн рэзерваваньня (і нават з беларускай вэрсіяй!). Але, каб ніхто не падумаў, што глябалізацыя зжэрла непаўторнасьць нашага кутка, наведвальнікі з замежжа мусяць чытаць наступнае прыўкраснае:




    Thursday, September 17th, 2009
    2:53 am
    Бонус ці руціна?
    Учора слухаў "Фідэліё" у Вугорскай дзяржопэры. Калі каму цікава - магу падзяліцца ўраджаньнямі. Але зараз мяне цікавіць вось што: устаўка Леаноры ІІІ перад апошняй сцэнай - гэта звычайная пастановачная практыка, ці спецыяльны бонус ад Magyar Állami Operaház? (прынамсі, вельмі прыемны, бо ў іх выдатны аркестар (папраўлюся: іх аркестар МОЖА быць абсалютна выдатным)).
    Saturday, September 12th, 2009
    3:39 am
    late night grumbling
    "...relativity was a great idea, this is - not".
    Sheldon of The Big Bang Theory

    Мне шчыра цікава: ці асэнсоўваецца дастаткова значнай колькасьцю native speakers і проста non-native speakers літаральны сэнс ветлівых перабольшваньняў, так уласцівых амерыканскай ангельскай, кшталту як "let's go to the cinema! - great idea!"? А яшчэ больш цікава вось што: такога кшталту перабольшваньні, якія ў такой колькасьці з'яўляюцца ў сучасных расейскіх і беларускіх (думаю, ня толькі) тэкстах і гаворцы, яны маюць амерыканскае паходжаньне, ці іх корні ў нейкай раптоўнай экспрэсіўнасьці, якая нечакана ўзбагаціла нашу моўную культуру? Таксама цікава тое, што асабліва ўзбагачанай сталася музычная крытыка і калякрытыка. Вось прыкладам, што можа кіраваць крытыкам/калякрытыкам, які па выніках наведваньня канцэрта якой-небудзь менскай групы піша пра "геніяльныя песьні", ці што-небудзь падобнае? Канешне, я бяру выпадкі, калі гэта быў сумленны камплімент, а не сарказм (a valuable literary tool). Ці дапаможа аўтару ў такіх выпадках тлумачэньне, што Die Vier Letzte Lieder Рыхарда Штрауса былі геніяльнымі песьнямі. Das Lied von der Erde Гюстава Малера - несумненна геніяльная песьня. This is - not. IMHO Сьвірыдаў быў, хутчэй за ўсё, апошні, хто меў некаторы шанс на лэйбэл "геніяльныя" без "sarcasm signs".

    Пытаньне - такая экспрэсіўнасьць сёнішніх дзён (асабліва ўласьцівая музычным крытыкам і калякрытыкам), гэта прыкмета амерыканізацыі мовы, глябальных праблемаў of twisted common sense ці, як напрыклад у выпадку з музычнымі крытыкамі і калякрытыкамі - сумнае сьведчаньне заняпаду агульнай (у т.л. музычнай) адукацыі?
    Wednesday, September 9th, 2009
    10:48 pm
    Цяжка быць зоркай
    Схадзіў пазаўчора ў Wiener Staatsoper на “Фауста” Гуно, у асноўным каб паслухаць Пятра Бечалу (раней неяк не выпадала). Увогуле, склад выканальнікаў быў такі:

    Чытаць далей, калі каму цікава... )
    Sunday, August 23rd, 2009
    12:47 am
    две равноуважаемых семьі
    Некалькі гадзінаў таму вярнуўся з падарожжа ў Мілан і Верону. Езьдзіў з мамай. Бо я даўно абяцаў звазіць яе ў Мілан і Верону. У Рыме і Неапалі яна была калі я не прысутнічаў нават у яе сярэднетэрміновых плянах, таму паездка вырашала два пытаньні: (1) “я не была ў Італіі ўжо хутка сорак гадоў” і (2) “поўнач Італіі ў мяне так і застаўся неахопленым”.

    Мілан – патаснае і страшэнна непрытульнае месца. Тры (па пяцібальнай шкале) зь мінусам. Я нават магу сказаць у чым (па маім сьціплым меркаваньні) яго праблемы. Па-першае, у яго заўсёды было зашмат грошаў, таму да канца пазамінулага стагодзьдзя ўключна, яны рэгулярна абнаўлялі забудову – акрамя цэркваў і палацаў – каб было прыгожа і па багатаму. Таму ходзіш сярод сталінскай забудовы канца ХІХ стагодзьдзя, нічога добрага не чакаеш, а тут бац – сярод усёй той рымскай раскошы – царква адзінаццатага стагодзьдзя (але паколькі за ёй таксама сачылі, каб яна выглядала прыгожа і па багатаму – то яна і выглядае, як няўдалы нэарамантычны праэкт былога студэнта якой-небудзь Познаньскай Палітэхнікі (калі ў Познані, вядома, ёсьць Палітэхніка)). Па-другое, яны і зараз зарабляюць шмат грошай, таму на турыстаў ім насраць. Як рэзюміравала мая маці (са спасылкай на Райкіна): “как в последней забегаловке – не прісесть і не закусіть”. Наконт закусіць, lo confesso – няпраўда. Ёсьць дзе. Па-трэцяе (гэта ўжо мая вэрсія, якая можа ня мець аніякай сувязі з рэчаіснасьцю), і гэта вынікае з другога – у іх не атрымліваецца знайсьці і утрымаць дастатковы штат прыбіральшчыкаў: на (як я мяркую) раздутых прыбіральшчыцкіх заробках чорныя і чарнаватыя хутка багацеюць і адчыняюць уласны бізнэс (ці што там яшчэ робяць, калі багацеюць). І прыбіраць больш няма каму.

    Верона – месца добрае і душэўнае, і магу ўявіць што менавіта з прычыны адсутнасьці міланскіх праблемаў. Трэба праверыць ў Вікіпедыі, але выглядае на тое, што Гарыбальдзі калісьці разьвёў там a spark of activities. Увесь горад завешаны таблічками кшталту: "на гэтым балконе Гарыбальдзі казаў прадмову «Рым ці Сьмерць»". Але гэта малаважна. Не, гэта важна! Ці ведае хто, статуя Апалона ў штанах, са стрэльбай і з надпісам «памерлым за свабоду», што насупраць Арэны – гэта мае нейкае дачыненьне да Гарыбальдзі, ці не? Я пасаромеўся ўдакладніць у тубыльцаў. Ды й увесь мой італьянскі досьвід кажа, што гэта ўсё адно дарэмна, калі, канешне, узгаданы тубулец не увітый седінамі школьны настаўнік ці не начальнік чыгуначнай станцыі.

    Далей пра Верону. Яна бажэсьцьвенная. Яе нават не псуюць турысты. Насупраць статуі Апалона ёсьць Арэна. Яна таксама бажэсьцьвенная. Штолета там ладзяць опэрныя фэстывалі. Мы з Мамай наведалі Аіду, але гэта асобная гісторыя – збольшага сумная, але з хэпі эндам. Апасьля Арэны самае прыўкраснае ў Вероне – Сабор, чамусьці цалкам занядбаны турыстамі (хоць, здавалася б, ад яго да дома Джульеты якіх трыста метраў). Адразу апасьля Сабора ідзе Замак, а шчыльна за Замкам – тамтэйшыя кандытэрскія.

    Я хацеў яшчэ нешта напісаць і скончыць аповід маральлю, але вельмі хочацца спаць.

    Дабранач.
    Monday, June 8th, 2009
    12:03 pm
    геапалітычнае
    Сьніў сёньня, нібыта міністар фінансаў суседняй краіны прэзэнтуе з дапамогай фліпчарта і каляровых алоўкаў свае геапалітычныя прапановы. Маўляў, каб Беларусі было лягчэй несьці цяжар дзяржаўнага кіраваньня, яе трэба падзяліць на дзьве часткі і 75 % функцыяў зьнешнепалітычнай дзейнасьці перадаць суседняй дзяржаве. І кажа, што каб не склалася памылковае ўраджаньне, што суседняя дзяржава праводзіць варожую экспансію, усходняя частка будзе крыху павялічана за кошт некаторых памежных раёнаў суседняй дзяржавы. І пры гэтым міністар раздаў раздрукоўкі з пералікам раёнаў. “А дзе Паповая Гара?” – удакладніў я. “А вось вам, а не Паповая Гара” – адказаў міністар, лоўка скруціў дулю і падсунуў мне пад нос. “Нічога, трэба пагаджацца, але няхай таксама пашыраюць заходнюю частку за кошт Круляўца!” – зашаптаў мне на вуха [info]viktuss . А далей не памятаю.
    Monday, June 1st, 2009
    12:15 am
    глядацкае
    Сёньня ўпершыню пачуў “I Vespri Siciliani” Вэрдзі “ўжывую”. У Вугорскай дзяржоперы была прэм’ера, і я скарыстаўся з нагоды, каб паказаць славуты Operaház прафесару з БДУ, што тут на guest research.

    Спектакаль быў зроблены сумленна і якасна (каст, калі каму цікава, можна паглядзець тут )). Тое, што падзеі ХІІІ стагодзьдзя адбываліся сярод іржавых канструкцыяў з іржавымі гайкамі – гэта па цяперашнім часе ўжо мілы кансэрватызм. Нават адчуваеш пэўную ўнутраную тоеснасьць з характарам, калі вярнуўшыся з выгнаньня Прочыда з замілаваньнем прыціскаецца да іржавай падлогі радзімы і са сьлязой у голасе абдымае арматуру. Бо, прынамсі, маглі б усё зрабіць у басейне, як у леташняй “Электры”, дзе гераіня клясычнай трагедыі жыве на дне пустога басейна сярод мяшкоў з цэментам, у моманты асаблівых перажываньняў цягае па сцэне вялікі гаршок з дрэвам (ці, на страх аркестру, круціць ім, узяўшыся за вярхушку дрэва), а каб паказаць сваю маральную перавагу над Кліменэстрай у сцэне начных жахаў, дастае, ледзьве не з-пад спадніцы, вялізную, прадбачліва акрываўленую сякеру.

    Гаворка не аб гэтым. Гаворка аб тым, што я раптам адчуў (на ўласным прыкладзе і прыкладзе кампаньёнкі), з дзіўнай відавочнасьцю, як працуе Вэрдзіеўская драматургія. Вось, прыкладам, Гі дэ Манфор. Значнасьць характару мы адчуваем адразу. Але ў першай дзеі ён нам не цікавы. Ну нейкі шэраговы тыран. Ярка-чорны злодзей і нічога болей. І яго музыка ў першым дуэце з Аррыга поўнасьцю падтрымлівае нашыя адчуваньні. Уся ўвага – на Аррыга. Герой палюбоўнік, тэнар-мача, барацьбіт з тыраніяй і ўвогуле маладзец. Але адразу, як дэ Манфор пазнае ў Аррыга свайго сына, ужо сам Аррыга адыходзіць на другі плян, а дэ Манфор, хоць ён і барытон, пачынае гучаць у другім дуэце з Аррыга значна і цікава; як зазначыла кампаньёнка – “ну нарэшце ён расьпеўся!”, хоць барытон якасна расьпеўся (прэм’ера ж усёж!) і гучаў надзвычай добра з самога пачатку. Аналягічна з дзюкессай Еленай. Так, яе арыя-заклік зь першай дзеі, а тым болей нумар у трэцяй дзеі і балеро з чацьвёртай – гэта pieces for primma donna і вітрына вакальнага майстэрства. Але нас гэта кранае толькі таму, што гэта надзвычай прыгожая музыка, а арыя зь першай дзеі – яшчэ і эфектны нумар завязкі зь велічным харавым дапаўненьнем. Сытуацыя радыкальна мяняецца ў сярэдзіне чацьвёртай дзеі: Елена прымае на сябе ўсю драматычную нагрузку, яна безумоўна галоўная асоба ў дзеі, мы адразу гэта чуем у яе мелядычнай лініі “Ora fatale…”, а добры рэжысэр заўсёды заўважае гэтую акалічнасьць, і акцэнтуе ўвагу менавіта на Елене, а не на Прочыдзе; так і ў гэтай пастаноўцы – у фінале ўсе сафіты былі накіраваныя на Елену, натоўп перад ёй расступіўся і яна, хутчэй як жэст адчаю, перахапіла сьцяг паўстаньня.

    Выснова такая, што ў “I Vespri” Вэрдзі ўжо дасягнуў такой глыбіні майстэрства, што такія рэчы ня толькі разумееш, але і мэтанакіравана іх канструктуеш, прычым такім чынам, што слухач гэта бачыць не як элемент дэзайну, але на ўзроўні ўнутранага ўспрыяцьця, а тэхнічныя падрабязнасьці заўважаюць толькі зануды кшталту мяне, якія чулі шэдэўр не адну сотню разоў і ў вельмі розных інтэрпрытацыях. І тое, не адразу.
    Saturday, May 9th, 2009
    1:28 am
    пра хакей
    Даўно нічога не пісаў, таму напішу пра хакей.

    Я лічу, што ў беларускай зборнай былі ўсе шансы забясьпечыць нашым малодшым (прыокскім (С)) братам халодны душ і пачэсны квіток дадому з напоўфінала. А ў тым, што ў іх не атрымалася, вінаватыя сукіны дзеткі fn суайчыньнікі. Нават у LJ вока пастаянна чаплялася за допісы кшталту “без обід, но первая ігра четвертьфінала станет для БелОруССіі последней”. Страшна ўявіць, як на небарак давіў ціск усяго гэтага ўмерана-дабразычлівага песімізму. А вось зараз бачым нештачка вось такое: "ну здорово оні амеріканцев, давайте теперь тоже самое в фінале, буду болеть за Россію" - то бок, калі хто не зразумеў, за краіну, ад якой мы пацярпелі паразу ў вырашальным матчы. Ну калі ўжо нарэшце нашая рэспубліка стане краінаю?
    Saturday, March 28th, 2009
    7:51 pm
    такі да!
    Вялікі дзякуй усім хто павіншаваў ці зьбіраўся(ецца) павіншаваць! Такі да, мы гэта зрабілі!

    Усё было чынна. Як вядзецца, два апаненты па пунктах давялі, што дысэртацыя - поўнае лайно, але ж апасьля гэтага (абсалютна незалежна адзін ад аднаго) зрабілі парадаксальныя высновы, што гэта ўсё драбяза і аніякім чынам не зьмяньшае высокую навуковую каштоўнасьць работы, якая, такім чынам, адпавядае патрабаваньням ВАК, а суіскальнік заслугоўвае ступені кандыдата геаграфічных навук па спецыяльнасьці 25.00.36 - геаэкалогія.

    Як вядзецца, давялося тры гадзіны стаяць з вінавата-прыніжаным відам і радасна пагаджацца з каштоўнымі заўвагамі (хоць шаноўны [info]viktuss і настойвае, цалкам безпадстаўна, што я глядзеў на камісію з непрыхаванай агідай на твары (асабліва калі давалі каштоўныя заўвагі), а таксама рэгулярна падвышаў голас на акадэміка). А мой навуковы кіраўнік, калі даваў мне характарыстыку пераблытаў, як заўсёды,  маё імя. Так што ўсё было як мае быць.

    Але больш за ўсё мяне цікавіць наступнае: у аўторак увечары я, [info]viktuss and a friend of us сядзелі ў нейкай піцэрыі ў "Сталіцы". Да нашага століка падыйшла паважаная [info]the_sixth_fuwa і вельмі ўважліва паглядзела на нас. На яе твары з'явіўся выраз жаху, і яна імкліва пабегла прэч - мы нават не пасьпелі павітацца. ЗА ЧТО?

    Таксама, пользуясь случаем, хачу павіншаваць Марыйку з днём нараджэньня. Посьпехаў!

    Friday, March 13th, 2009
    3:15 am
    працоўны люд усёй краіны
    Раптам падумаў, а ці не варта пачаць кампанію па беларусізацыі БРСМа? Флэшмобы, звароты, лісты, подпісы і ўсё такое. Вось можна яшчэ адкрыць у ЦЭУ "первічку" і заняцца дзелам. Вось будзе радасьці беларускай амбасадзе! 

    Я ўжо, прынамсі, зайшоў на сайт іхняга цэнтральнага камітэта, не знайшоў беларускай вэрсіі, і адправіў у ЦК адпаведны запыт прах кантактную форму сайта.
    Wednesday, February 25th, 2009
    2:12 am
    reception limits appreciated
    Я бачыў цудоўнае. Не магу не падзяліцца. Усім, хто ведае ангельскую (апрача настаўнікаў), а таксама тым, хто ня ведае (калі будзіце пісаць што-небудзь навуковае, паглядзіце на прыведзены малюнак, і калі атрымліваецца нештачка падобнае - неадкладна выдаляйце):

    Цудоўнае )

    прынамсі, гэты тэкст апублікаваны - і на паперы, і ў інтэрнэце



    Sunday, February 22nd, 2009
    7:22 pm
    Czech Airlines ftopku
    Калі Аэрафлот набудзе Чэшскія Авіялініі, у гэтым будзе глыбокая праўда. Калі раней я цьвёрда ведаў, што горшая авіякампанія ў Сьвеце (з вартых узгадваньня) гэта Аэрафлот, то зараз таксама вельмі цьвёрда ведаю, што другая ў рэйтынгу - гэта менавіта CSA Чэшскія Авіялініі, верны партнёр па Скайтыму. І ў Пражскім аэрапорце пачынаеш чуць echoes Шарамецьцева-2.

    It will make a lot of sense, if Aeroflot will eventually take over the Czech Airlines. If before I was only confident about the World worst carrier (Aeroflot, of course), then now I am also aware (and pleased to share this new knowledge with you), what a carrier is the second worst. Here you are: CSA Czech Airlines. And I start to feel in Ruzyně the echoes of Sheremetyevo
    Friday, January 30th, 2009
    8:07 am
    што да ЭГУ

    Дыскусыя, справакаваная Адамам шаноўным нашым Глёбусам, прымусіла мяне задумацца аб дзейнасьці ЭГУ і крыніцах яе фінансаваньня. Кароткае дасьледаваньне паказала (у асноўным ма матар’ялах уэб-старонкі), што дзейнасьць там у агульных рысах такая ж што і была – умоўна пасьпяховыя спробы інтэграцыі расейскай гуманітарнай адукацыі з эўрапейскімі стандартамі, як яны ўспрымаюцца (і звычайна рэялізуюцца) на абшарах роднае бацькаўшчыны і ў горадзе Санкт-Пецербургу. Прыемна зьдзіўляе лёгкі flavour беларушчыны, які там з’явіўся ціскам абставінаў, і зусім не зьдзіўляе, што гэта толькі flavour і што ён лёгкі.

    Ізноў, што да беларушчыны (ці, дакладней, беларускасьці), то дзесьці ў ЖЖ узгадвалася, што ў ЭГУ не зааахвочвалася (ці нават забаранялася) распрацоўка і абарона дыплёмных работ на беларускай. Цікава, ці атрымалася пераадолець гэтую праблему. Ці хто ведае? Калі не – то слова “беларускі” ў дэфініцыі “беларускі унівэрсітэт у выгнаньні”- і ўвогуле фікцыя. Нажаль.

    Характэрны індыкатар – выдавецкая дзейнасьць. ЭГУ не выдае ніводнага часопіса на беларускай. Я магу ўявіць, гэта адбываецца ў тым ліку і з-за нежаданьня звузіць чытацкую аўдыторыю, але ж я ўвогуле слаба ўяўляю іх чытацкую аўдыторыю, асабліва небеларускую. Кнігі пераважна рускамоўныя, у тым ліку па “беларускай” тэматыцы (прыкладам, сьвежавыдадзеная нізка “Интерпретация культурного наследия и развитие туризма в Беларуси”).

    Прагледзіўшы сьпіс кніг выдавецтва ЭГУ я таксама на трапіў на наступнае:

    Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации / сост. В.А. Дунаев. – Вильнюс : ЕГУ, 2007. – 128 с.

    Вось гэта быў проста падарунак. Дзень прайшоў не дарэмна. Унівэрсітэт, які АДСУТНІЧАЕ ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі (прычым не абавязкова з моманту “выгнаньня”) здолеў атрымаць Эўрапейскія грошы на канферэнцыю па праблемах, што напаткалі вышэйшую адукацыю Беларусі, і выдаў гэтую цудоўную ксеньгу, дзе з трынаццаці артыкулаў два нават напісаны прадстаўнікамі беларускіх (у сэньсе, што не ў выгнаньні) ВНУ! Сьвята здаровага сэнсу. І на гэта ідуць мае падаткі!

    Але гэта лірычнае адступленьне – надта ўжо блізкая тэма. Галоўнае, што мяне (глыбока) зацікавіла – крыніцы фінансаваньня ЭГУ. Гэта Эўразьвяз і Nordic Council. Да EU пытаньняў няма – у яго многа грошай і дае ён іх шмат на што. Калі я азнаёміўся з разьмеркаваньнем сродкаў, якія Nordic Council выдзяляе Беларусі, мне стала сумна і задуменна. Амаль усё, што ідзе на “беларускія справы” у той ці іншай ступені праходзіць праз ЭГУ. Людзі мілыя, дык грошай жа шкада! Мне прыкра за скандынаўскіх падаткаплацельшчыкаў – па недагляду ці зь нейкай іншай прычыны, Паўночная Рада Міністраў значна звузіла сфэру ўжываньня development money для разьвіцьця адной краіны – Беларусі. Я разумею, што ЭГУ раптоўна апынуўся ў вельмі цяжкай сытуацыі і яму тэрмінова была патрэбна дапамога, але ж чаму гэтая тэрміновасьць доўжыцца колькі ўжо год і чаму за кошт іншых накірункаў (у тым ліку, заяўленых Nordic Council ў якасьці прыярытэтных), напрыклад аховы навакольнага асяродзьдзя. Я дапускаю, што ЭГУ таксама патрэбны, нават такі, які ён ёсьць – у беларускіх ВНУ не надаюць дастаткова ўвагі Гайдэгеру і Лефеўру. А шмат беларускіх студэнтаў ня ў стане вывучыць замежную мову і паехаць вучыцца ў які-небудзь прыстойны замежны ВНУ, дзе ім даступна растлумачаць тое, што яны ня ў стане зразумець самастойна. Але ж гэты жудасна ВУЗКА і, папраўце, калі я памыляюся, не зусім тое, што ў першую чаргу патрэбна нашай гаротнай бацькаўшчыне. Вялізны аб’ём фінансаваньня штогод не трапляе на патрэбы аховы прыроднай і культурнай спадчыны, разьвіцьцё тэхнічнай, медыцынскай, прыродазнаўчай і (яна ёсьць!!!) гуманітарнай адукацыі ў БЕЛАРУСКІХ ВНУ – гэта, прынамсі, таксама сярод прыярытэтных напрамкаў падтрымкі, вызначаных Паўночнай Радай, але для Беларусі яны закрытыя. Ізноў, папраўце мяне, калі я памыляюся, але мне гэта не здаецца нармальным. Я, прыкладам, маральна гатовы скласьці адкрыты ліст да Nordic Council з просьбай перагледзіць праграму дапамогі для Беларусі.

    А ўвогуле мне цікава, ці праводзіўся ў ЭГУ апошнім часам які-небудзь external quality assurance. Напрыклад, імклівая багемізацыя-маргіналізацыя, якая, як я магу ўявіць, адбываеца са студэнцкай аўдыторыяй ЭГУ, наўрадці то спрыяе забесьпячэньню належнай якасьці навучаньня, а гісторыі пра “увесь вечар пісаў кантрольныя па гісторыі для ЭГУшніц” калі не выклікаюць зьдзіўленьня, то дадаюць упэўненасьці ў тым, што ёсьць вялізныя праблемы. І вельмі.

    Калі будзе вольны час, я паспрабую вывучыць пытаньне і напісаць a problem paper для peer-reviewed journal. Калі ёсьць зацікаўленыя ў суаўтарстве – кантактуйце.

    Thursday, January 29th, 2009
    10:37 pm
    Свабоду Франаку!
    І нават калі б я быў крывавай гэбнёй, я б Франака ў армію ня браў. Наадварот - я б яго бярог і выдаваў рэгулярныя мікрагранты на ружовыя гальштукі.
    Friday, January 16th, 2009
    12:05 am
    yeasterday digest
    На памежным кантролі ў Менску 2 дзяўчына памежніца вельмі напружана ўглядалася ў мой пашпарт і ў мой твар. Параўноўвала, і нешта ў яе не атрымлівалася. "Вось, пастрыгся" - удакладніў я на ўселякі выпадак. "Напрасно, такіе былі замечательные кудрі" - радасна адказала дзяўчына. "Затое адразу бачна, што сур'ёзны малады чалавек" - патлумачыў я. "А, так это там сказалі, чтобы подстрігся" - з разуменьнем заківала памежніца. "Нічево, к лету, к отпуску отрастут" - суцешыла яна і грукнула штамп.

    Austrian Airlines напэўна адчулі, што на ўсходнеэўрапэйскім рынку добрае харчаваньне на борце было іх вельмі важным competitive advantage, таму замест (з сумам і болем) чаканага пірожнага атрымаў (вельмі неблагую) bolognese і суфле. Пляны пераходзіць на LOT (ці, крый Божа, на Люфтханзу) пакуль што адмяняюцца. Flughafen Wien - наша ўсё. І інтэрнэт там пакуль што бясплатны.

    Прынамсі, у бартавым часопісе Austrian ізноў з'явілася зацемка пра Менск. Маўляў, чым Менск адрозьніваецца ад іншых усхэднеэўрапейскіх гарадоў? На першы погляд - нічым. А вось калі прыглядзецца, то вы ўбачыце, як у ім шмат цэркваў! І тут жа ў якасьці доказу - фатаздымак абедзьвух катэдраў з боку Траецкага, на тле плавучага кафэ. А яшчэ даецца рэкамендацыя пасяліцца ў гасьцініцы "Вікторыя", патаньчыць у WestWorldClub і зрабіць шопінг у "Сталіцы" (прыкладзены фотаздымак фруктовых гандлярак на нейкім калгасным рынку).

    А ў Будапешце добра. Траўка зялёная. Толькі форынт, сука, патаньнеў.
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com

Advertisement