buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

У нядзелю нарэшце выбраўся паезьдзіць на ровары па Будапешцкіх ваколіцах. Па прынцыпе “каб не далей за 20 км і не глядзець зачаста на мапу” вырашыў ехаць у Сэнтэндрэ (Szentendre) – калісьці сербскі гарадок – такое сярэднявечна-этнаграфічна-артыстычнае турысцкае месца на беразе Дуная, насупраць аднайменнай выспы. Мае дарожныя назіраньні падзьцьвердзілі старую ідэю, што ўсё добрае ў гэтай краіне скончылася, калі яны вызваліліся ад Габсбургаў, а калі беларускія ўлады хочуць дасягнуць новых вышыняў у пабудове "дзяржавы для чалавека", ім неабходна дасылаць чыноўнікаў на стажыроўкі ў Вугоршчыну.

Будапешт-Сэнтэндрэ ёсьць афіцыйным роварным маршрутам і, паводле даведнікаў, паміж імі існуе вэладарожка. Яна амаль што і ёсьць, але маё ўраджаньне, што яе планаваньне і будаўніцтва ішло наступным чынам: (1) аднекуль прыйшла ідэя, што паміж Будапештам і Сэнтэндрэ абавязкова неабходны веламаршрут і нехта (напрыклад Эўразьвяз) даў пад гэта грошы, (2) панства ўзяла тапаграфічную мапу, і паміж існуючымі элементамі дарожнай сеткі (не зважаючы на статус і стан) прачарціла адсутныя фрагменты, (3) там дзе была прачэрчана, дарожка была пракладзена, але з карэктыроўкамі (гл далей). У выніку атрымалася наступнае: пляцоўкі амаль дасканалай вэладарожкі зьмяняюцца палявымі і ляснымі дарогамі, ці проста сцежкамі, часам незаасфальтаванымі, а часам (што нават горш) – заасфальтаванымі (відаць што за Габсбургамі). Куды ехаць па такіх дарожках/сьцежках (бо яны таксама зусім не прамыя) можна меркаваць толькі па сьлядах ровараў ці, калі гэта выходны – па групах іншых ровэрыстаў (унівэрсальнае правіла - трымацца агульнага накірунку, але ж аднойчы я не заўважыў павароту і прыехаў на нейкую сьвінаферму). Трапляюцца іншыя сюрпрызы – напрыклад дарожка (вельмі добрая) ідзе ўздоўж Дуная і раптам рэзка збочвае і далей кіруе ўздоўж канавы, што ўпадае ў Дунай. Лохі едуць далей па дарожцы, якая праз пару кіламетраў губляецца ў лесе, а людзі з досьвідам (прыкладам, я на зваротным шляху) бяруць ровар у рукі, пераходзяць канаву па каменьчыках і кіруюць далей уздоўж Дуная (там не зусім веладарожка, але праз які кіламетр веладарожка ізноў узьнікае). А часам трапляецца такое:


Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments