buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

сіла прыўкраснага

У працяг да папярэдніх дзьвух пастоў. Пачну з дысклэймера. Увогуле, я ніколі ня быў асабліва схільны да сэнтыментальнасьці. Болей за тое, здаровы цынізм мне заўсёды здаваўся добрым літаратурным сродкам, і хоць я звычайна здольны адзьдзяліць (як мне падаецца) жыцьцё ад раману, карыстаюся я ім шырока, хоць і не заўсёды па прамым прызначэньні.

Бліжэй да дзела. Сёньня слухаў з шаноўнай Ганнай Нічыпараўнай Багему ў Magyar Állami Operaház. Усе добрыя аркестранты, падобна на тое што, раз'ехаліся па неабдымнай Мад'яршчыне есьці каляднага карпа, гуся і галушку і, напэўна, прыхапілі з сабой усіх прыстойных тэнараў. Таму ў партыі Rodolfo было нейкае гундосае непаразуменьне па прозьвішчы István Kovácsházi, а аркестар то няроўна ўступаў, то радаваў кіксамі і рознымі іншымі нейкімі ляпамі (дырэжэнт, як мне здаецца, усё ж быў тут пазытыўнай кансалідыруючай сілай). Нам, праўда пашчасьціла з Mimi – Polina Pasztircsák – вельмі пазытаўнай паненкай з прыгожым і кранальным голасам, добрай тэхнікай і мазгамі, і Marcello – Alik Abdukayumov таксама быў харошы такі. Калі падсумаваць – дастаткова шэраговае прадстаўленьне – чуў я нашмат горшыя, але і нашмат лепшыя таксама. Дык вось, пад час няўміроча-кранальнага фіналу ў мяне раптам у горле здарылася здрадніцкая спазма, а ў вачах адчулася гатоўнасьць да з’яўленьня слязы. Што за трасца, людцы добрыя? Я разумею, што Пуччіні, сцуко, менавіта на такі эфект і разьлічваў, але ж гэта ўжо нясьмешна!!!

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments