buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

Kommt, ihr Töchter, helft mir klagen

У нядзелю схадзіў у Concertgebouw на Matthäus з такім складам:

    Koninklijk Concertgebouworkest
    Groot Omroepkoor
    Nationaal Jongenskoor

    Iván Fischer - dirigent

    Mark Padmore - tenor (Evangelist)
    Peter Harvey - bas (Christus)
    María Espada - sopraan
    Renate Arends - sopraan
    Ingeborg Danz - mezzosopraan
    Barbara Kozelj - mezzosopraan; alt
    Peter Gijsbertsen - tenor
    Henk Neven - bariton; bas

Я і ішоў з пазытыўным такім настроем, але спадабалася проста неверагодна. Асабліва (у парадку зьмяньшэньня) Mark Padmore, Peter Harvey, Nationaal Jongenskoor, Koninklijk Concertgebouworkest і Ingeborg Danz. Ну і, як вядома, ва ўсім вінаваты дырыжэнт. Марк Падмур (ён быш яшчэ і тэнар 1) душу ірваў, але і Пітар Харвэй (ён таксама працаваў за баса 1) не адставаў. Проста спаборніцтва было нейкае, хто якасьней парве. Кульмінацыяй, вядома, было ў сцэне ўкрыжаваньня бясконца сумнае ад Харвэя “Eli, Eli, lama asabthani?”, і тут, мне здаецца, Падмур крыху перастараўся са сьлязой у голасе, калі ўслед за Ісусам палез удакладняць “Das ist: Mein Gott, mein Gott, warum hast du mich verlassen?”. Хоць можа ў той стылістыцы яно так і належыць.

Каб публіка не засумавала, дырыжэнт падрыхтаваў два дадатковых атракцыёны: для першай часткі ён пашыхтаваў хлопчыкаў з Nationaal Jongenskoor шчыльненька вакол сябе, так што ад Фішара былі бачныя толькі рукі. Я быў падумаў, што гэта ён каб упэўніцца, што падлеткі не халтураць, але ж апасьля я перадумаў на тое, што то было каб выразна гучала ўся тая паліфанія. Скончыўшы першую частку, хлопчыкі пайшлі на свае стацыянарныя месцы за дарослым хорам, і да самога канца там і стаялі/сядзелі. Прынамсі, падобна на тое, што той Matthäus хлопчыкі ўжо вывучылі напамяць, бо ў адрозьненьні ад дарослага Groot Omroepkoor, ноты ў руках яны не атрымалі, але ўступалі заўсёды сваечасова і пелі вельмі чыста. Другі атракцыён – для Komm, süßes Kreuz, саліравала нейкая, відаць што спецыяльна запрошаная дама на вілаянчэлі асабліва аўтэнтычнага выгляду, з выкарыстаньнем нейкай надзвычай аўтэнтычнай тэхнікі – рэзкімі, ажна сутарговымі атакамі пад нязвыклым вуглом. Але вынік атрымліваўся цікавы. А ўвогуле, калі каму яшчэ цікава, сама інтэрпрэтацыя гучала вельмі здаровым кампрамісам паміж рамантычна-традыцыйным і аўтэнтычным падыходамі. Калі каму цікава - вось добрыя людзі выклалі ў youtube запіс 2008 г. з амаль такім жа скдалам http://www.youtube.com/watch?v=rMIiB7b8AA4&feature=relmfu . Адзін з лепшых запісаў, якія я чуў. Бяз жартаў

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments