buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

L’Italina in Algeria, Bologna, 19.05.2012

Я ніколі раней ня быў у балонскім Teatro Communale, але чуў пра яго шмат добрага ) Таму палічыў за свой абавязак завітаць на “Італьянку”, тым болей, што афіша выглядала патэнцыяльна цікава.

Балонья – горад вельмі цікавы і, пры гэтым, надзівы цывільны, чым месьцічы, відавочна, вельмі ганарацца. Вельмі ўразіла спрэчка роварыста і гаспадара маленечкай крамы, у якой, у якасьці апошняга аргумента, роварыст усклікнуў: “Bologna e un sinonimo di civita!”. Кранальна. Яшчэ раз нам гэта прадэманстравалі ўжо ў тэатры – у іх там напярэдадні як раз быў забіты адносна малады і перспектыўны палітык, і перад прадстаўленьнем дырэктар сказаў прадмову пра тое, як увесь тэатар супраць усяго гэтага і выказвае спачуваньне сям'і і паплечнікам. Сам тэатр знаходзіцца на мяжы универсітэцкага кварталу, таму гэта бадай самы брудны кавалак Балоньі – гораду адносна чыстага. На прыступках тэатру днём бавяць час бамжы, да якіх увечары далучаюцца студэнты з півам.

Што да прадстаўленьня, то агульнае ўраджаньне – самае станоўчае. Дэкарацыі былі можа і занадта простыя, але рэжэсура выглядала ведьмі асэнсавана, і салісты з хорам паказалі сапраўдны тэатр.


Mustafà

Michele Pertusi

Elvira

Anna Maria Sarra

Zulma

Giuseppina Bridelli

Haly

Clemente Antonio Daliotti

Isabella

Marianna Pizzolato

Lindoro

Enrico Iviglia

Taddeo

Paolo Bordogna

Direttore

Paolo Olmi

Regia e Costumi

Francesco Esposito

Assistente alla regia

Gianni Marras

Scene

Nicola Rubertelli

Luci

Andrea Oliva

Maestro del Coro

Lorenzo Fratini

Orchestra e Coro del Teatro Comunale di Bologna

Да Michele Pertusi я і раней ставіўся з павагай, але тут ён прадэманстраваў сапраўдны цуд. Бас шыкоўнага шакаляднага колеру, раўнымерна афарбаваны па ўсім дыяпазоне, з бездакорнай “дробнай” тэхнікай, а таксама з вельмі добрымі ідэямі аб тым, як усё гэта як мага лепей выкарыстаць. Проста нейкае сьвята.

Marianna Pizzolato – сьпявачка дастаткова вядомая, але дагэтуль яна мне не траплялася. Яна мне таксама спадабалася – вельмі якаснае кантральта, прыгожае і з выдатнай тэхнікай. Па тэмбры голас крыху нагадвае Эву Подлеш, але без таго пяску і больш надзейнымі вярхамі. Яе Pensa della patria было абсалютным хайлайтам вечару – тут было ўсё – веліч і патас, цеплыня і лірызм. Ёй бракавала толькі добрай фігуры. Але ж яна неяк спраўлялася.

Paolo Bordogna хутчэй расчараваў – ад саліста з такім паслужным сьпісам я б чакаў чагосьці больш цікавага. Ён выдатны камічны акцёр, але голас нейкі рэзкавата-пранізьлівы, ня вельмі басовы. Магчыма, частковую адказнасьць за гэта нясе складаная акустыка залі.

Enrico Iviglia быў “затое малады і прыгожы”. Калі бяз жартаў, то голас у яго быў, вярхі на месцы і тэхніка якасная. У яго таксама быў добры такі баран па ўсім дыяпазоне, залішняя пранізьлівасьць (хоць ізноў, можа гэта акусьціка) і пагарда да піянісіма. Але ж у цэлым – ён быў харошы, няблага іграў і таленавіта жангліраваў.

Астатнія былі на сваіх месцах. Хор – вельмі добры. Аркестар якасны, але без асабістых дзівосаў. Paolo Olmi падьцьвердзіў рэпутацыю добрага расініеўскага дырыжэнта – уверцюра прагучала дакладна, але неяк крыху невыразна; тэмпы ў арыях і ансамблях – проста ўзорна-паказальныя. Выдатная супраца з салістамі і хорам.



Вось так. апасьля прадстаўленьня мы яшчэ дагналіся кактэйлем Rossini (vino frizzante e fragola) і жыцьцё ўвогуле пайшло на лад.

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 2 comments