buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

За тыя ж грошы

Я ўжо даўно прызвычаіўся да таго, што кожны палёт з Czech Airlines і перасадкай у Празе - гэта сапраўдная скарбніца досьвіду ў тым, што яшчэ можна прыдумаць для таго, каб пасажыр запомніў гэта надоўга. Але ж гэтым разам яны сапраўды здолелі мяне зьдзівіць.

Я ляцеў з Адэсы ў Амстэрдам з перасадкай у Празе. Лятак з Адэсы спазьніўся на 25 хвілінаў (чаму амаль што кожны лятак з/у Прагі(у) у/з Адэсу(ы) спазьняецца як мінімум на 20-25 хвілінаў - асобная і тыпова Czech Airlines гісторыя). Гэта скараціла час перасадкі на амстэрдамскі рэйс да 25 хвілінаў, што ва ўмовах Пражскага аэрапорту ёсьць рэч амаль што немагчымая. Тое ж самае, але ў крыху меней драматычных маштабах здарылася з некалькімі іншымі рэйсамі на захад. Відавочна, чэхі вельмі не хацелі затрымліваць Аэробус поўны транзітных пасажыраў KLM, якія мусілі перасесьці ў Амстэрдаме. Таксама ім вельмі не хацелася ладзіць для спазьніўшыхся пасажыраў начоўку ў Празе (гэты рэйс быў апошні ў гэты дзень). Чэхі не згубіліся і прыдумалі выйсьце: каля варот, куды прыбыў рэйс з Адэсы і далей, у напрамку амстэрдамскай брамы, яны паставілі праз кожныя 50 м па паненцы з таблічкай, на якой былі пералічаны праблемныя рэйсы і нумары брамаў. Кожнага, хто праходзіў міма, паненкі пыталі: "Amsterdam?", і ў выпадку станоўчага адказу тут жа пачыналі гістэрычна лямантаваць: "Harry up! Harry up! You've got just 5 minutes! They would cancel your flight!!!". Небаракі пасажыры пачыналі бегчы як мага хутчэй ужо апасьля першай паненкі, а апасьля кожнай наступнай іх стрэс толькі павялічваўся, так што каля амстэрдамскай брамы яны былі ўжо амаль што непрытомныя.

Іншае, што зацікавіла, гэтым разам пры прывітаньні і інструктажы пасажыраў звычайны запіс на расейскай быў заменены на ўкраінскі (год назад была толькі расейская), напрыканцы якога было прабачэнне ў тым, што ніхто з каманды пакуль што не размаўляе ўкраінскай. Магу ўявіць, што гэта з'явілася ў зьвязку з адкрыцьцём напрыканцы мінулага году чэшскага рэйсу з Прагі ў Львоў. Бо раней у іх былі толькі рэйсы ў Кіеў і Адэсу, на якіх пасажыры відавочна былі цалкам задаволены расейскай вэрсіяй. Прынамсі, на рэйсе ў Менск інструктаж і прывітаньне дагэтуль гучаць толькі на расейскай.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 2 comments