buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

Дай няня мне перо-бумагу

Агульнае ўраджаньне такое, што нашыя любыя малодшыя браты з прыокскіх і заволжскіх абшараў неўзабаве здолелі перайсьці тую нябачную рысу, перад якой хацелася верыць, што гэта ў іх часовыя складанасьці, а ў нас - усё плоха. Адпаведна, мы тут маем дзьве харошыя навіны: (1) не выключана, што гэта ў нас проста часовыя складанасьці і (2) па-суседску радасна, што гэта ў іх усё плоха. А менавіта, вось яна, тая апошняя кропля: на youtube канале Ленфільма я знайшоў і падрубіў фільм-оперу "Евгеній Онегін" 1958 года - цудоўны узор цнатліва-прыемнай класіцысьцікі, якая так арганічна атрымлівалася ў савецкім кіно 1950х. Дык вось. Паказ шэдэўра пачынаецца суворым папярэджаньнем, што гэта толькі для 12+. Драбяза, вядома, але ж я ўразіўся шчыра і глыбока. Як, прынамсі, нядаўна падслуханай гутаркай у буфеце геафака С.-ПбГУ, у якой адзін хіпстэр апавядаў іншаму, што апасьля клубешніка ён да яе дамоў не паехаў, бо пост, а дуракоў чытаць сто разоў Ойча Наш няма - дык і тое гэта толькі калі духоўнік будзе ў добрым гуморы.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 2 comments