buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

wien nur du...

Даўно тут ня быў )

На мінулым тыдні слухалі ў Вене Тоску:

Sonntag, 9. Juni 2013 | 18:30 | in italienischer Sprache

561. Aufführung in dieser Inszenierung

Абсалютна чароўная і легендарная пастаноўка. Раберта Аланья быў харошы. Апачатку, асабліва ў Recondit' armonia - ён гучаў неяк крыху брынкліва і гнусава, але ўжо напрыканцы першага ж дуэту з Тоскай распеўся і стаў харошы. Радуе, як камфортна і павольна ён пачуваецца ў ролі. І ўпаў у сцэне з растрэла ён з сапраўдным артыстызмам, усё як мае быць. Марціна Серафін таксама была харошая, але апачатку ў голасе пачуваўся пясочак, які яна да сцэны са Скарпія ў першай дзеі пасьпяхова пераадоліла. Альберт Домен быў аніякі нейкі. Такі дубаваты, але пры гэтым без той моцы, якой чакаеш ад дубаватых Скарпія. Нашмат лепей за яго гучаў вецеран сцэны, заслужаны камічны бас Staatsoper Вольфганг Банкл. Яго крытычны недахоп - ён такі на 100% венскі тып, не італьянскі аніводнага разу.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments
З днём нараджэньня!
дзякуй вялікі!