buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

штосьці і паляпшаецца

Падобна та тое, што новы дырэктар Magyar Állami Operaház ці ўвёў целесныя пакаранні, ці то выбіў радыкальнае павелічэнне заробкаў для салістаў і аркестра (што ўжо не так верагодна). Якасьць прадстаўленняў у апошнія паўтары гады проста здзіўляе - у аркестры кіксы і раброд ужо не сустракаюцца ня толькі ў "парадных" спектаклях, але і ў цалкам шэраговых, а салістаў нібыта і ўвогуле падмянілі - гэтым тыдням наведаў абсалютна шэраговы "Набукка" і (добра, не зусім шэраговую) "Лятучую мыш" - проста не было да чаго прычапіцца. Ну ў Ізмаіла ў "Набукка" быў баран у голасе - але ж колькі там таго Ізмаіла? Ці можа гэта з нагоды ўсеагульнай крызы звузілася window of opportunities і работа ў галоўнай оперы дарагой радзімы стала асабліва прывабнай? То ж бо гляджу, Андрэа Рошт і Ілдзіка Камлошы таксама зачасцілі ў афішы )
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments