buryk (fiumicina) wrote,
buryk
fiumicina

so far with DNO and big stars

Цягам апошніх трох тыдняў я наведаў чатыры оперных спектаклі – Фауст і Фальстаф у De Nationale Opera ў Амстэрдаме і два спектакалі фэсту Рыхарда Штрауса ў будапештскім Magyar Állami Operaház. Пакуль што пра наведваньне DNO

FAUST (15 траўня 2014)
Le docteur Faust: Michael Fabiano
Méphistophélès: Mikhail Petrenko
Valentin: Florian Sempey
Wagner: Tomislav Lavoie
Marguerite: Irina Lungu
Siebel: Marianne Crebassa
Marthe: Doris Lamprecht

Rotterdams Philharmonisch Orkest
Koor van De Nationale Opera
Muzikale leiding: Marc Minkowski
Regie: Àlex Ollé (La Fura dels Baus)

Агульнае ўраджанне ад спектаклю вельмі станоўчае. Больш за ўсё спадабалася тое, што ўсе драматычна малаважныя, але доўгія нумары, кшталту сольных нумароў Сібеля ці хораў, заўсёды суправаджаліся нейкай цікавай дзеяй на сцэне, у той час як пад час лірычных пікаў – арый Фауста і Маргерыты, а таксама іх вялікага дуэту, нічога не адцягвала ўвагу. Дзея, канешне, была перанесена ў нейкія адносна сучасныя дэкарацыі, у нейкае сэксуальна-тарганутае грамадства, але ўсё выглядала цалкам пераканаўча, нават не ўзгадаю сцэну, дзе б усё не было строга па дзеі ці/і не абгрунтавана. Музыкальная частка таксама была зроблена надзвычай якасна. Rotterdams Philharmonisch Orkest умее рабіць вельмі прыгожы і мяккі гук – лірычныя сцэны атрымаліся неверагодна прыножыя. Marc Minkowski таксама вельмі кампітэнтны дырыжэнт, і адчувалася, што ён гэтую музыку любіць і добра ведае. Michael Fabiano сьпяваў проста ўзорна. Прыгожы голас, вольныя вярхі і выдатная школа. “5” па любым рахунку. Лірыка-спінтовы тэнар, якога мы даўно чакалі. Спадзяюся, што ў яго будзе бліскучая міжнародная кар’ера і што ён будзе пець свій рэпертуар, а бліжэйшыя колькі год нічога цяжэй за Фауста браць не будзе. Mikhail Petrenko – ён аніякі не бас. Ён барытон, хоць і з нізкімі нотамі, і за Мефістофіля ён узяўся вельмі дарэмна, бо не гучаў зусім. А так – добры актор, з добрымі знешнімі дадзенымі, гнуткі моцны голас. Florian Sempey быў тыповым барытонам з тых, што спяваюць Валенціна, але што праўда – вельмі добрым барытонам з тых, што спяваюць Валенціна. Прыгожы, вельмі лірычны голас, усё сьпеў бездакорна. Пра Маргарыту - Irina Lungu неяк нават нічога не магу сказаць. Сьпела – ну і добра.

FALSTAFF (10 чэрвеня 2014)
Sir John Falstaff: Ambrogio Maestri
Ford: Massimo Cavalletti
Fenton: Paolo Fanale
Dottore Cajus: Carlo Bosi
Bardolfo: Patrizio Saudelli
Pistola: Giovanni Battista Parodi
Mrs. Alice Ford: Fiorenza Cedolins
Nannetta: Lisette Oropesa
Mrs. Quickly: Daniela Barcellona
Mrs. Meg Page: Maite Beaumont

Koninklijk Concertgebouworkest
Muzikale leiding: Daniele Gatti
Koor: Koor van De Nationale Opera
Regie: Robert Carsen

Хоць я і не люблю Гацці, усё астатняе абяцала надзвычайнае прадстаўленьне, і я ўжо падрыхтаваўся да катарсісу. Нажаль нічога блізкага да катарсісу не адбылося. Аркестар іграў добра, хоць і не так выразна, як хацелася б. Пастаноўка была неблагая – перанесеная ў нейкія няўцямныя 50-я, але з густам і строга па лібрэта. Акторскія работы былі добрасумленныя, вакал прымальны, але калі ў ростэры бачыш тых жа салістаў, што з такой жа нагоды сьпяваюць у Ла Скала (асабліва ў сумеснай з Ла Скала пастаноўцы), то чакаеш чагосьці вышэй за “прымальны” узровень. Маналогі Фальстафа ў першай дзеі былі сьпеты добра, але далей Ambrogio Maestri відаваочна згубіў цікавасьць да падзеі, а Fiorenza Cedolins і Daniela Barcellona такой цікавасьці і ўвогуле не мелі. Так што была нейкая каша. Калі б я здарыўся ў залі DNO ўпершыню, то напэўна б падумаў на акустыку. Усе астатнія былі ОК, лепей за ўсіх – карактарныя партыі.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 3 comments